Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІТКІНА-ГЕРМАН Эбя-Эсфір Ісакаўна
[1.11.1914, Лібава, цяпер Ліепая, Латвія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 28 у Мінску. Арыштавана 4.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 96. Асуджана 5.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як “падазроная ў прыналежнасці да агентуры польскай разведкі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 16.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 11.9.1956. Асабовая справа І.-Г. № 6946-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.