Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІРЗАК Яўсей Мацвеевіч 

ІРЗАК Яўсей Мацвеевіч

[1911, в. Пустынкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Нямойта Сенненскі р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.8.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.11.1937 як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 6 гадоў ППЛ. Вызвалены датэрмiнова 29.1.1938. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа І. № 4198-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".