Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІЗОХ Павел Сцяпанавіч
[1903, Клічаў Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – 9.1.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Татаршчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 15.5.1937. Асуджаны 3.1.1938 за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа І. № 23334-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.