Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАШКЕВІЧ Чэслаў Канстанцінавіч
[1918, Клінцы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Ваўкавыску Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 16.7.1944. Асуджаны 18.1.1945 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1956 Вярхоўным Судом СССР. Асабовая справа І. № 4170 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.