Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАНЮШЫН Ігнат Афанасевіч
[1888, в. Якубоўшчына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 2.3.1931. Асуджаны 26.7.1931 за “антысавецкую агітацыю” да пазбаўлення правоў (тэрмін не вызначаны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 27.11.1989. Асабовая справа І. № 21046-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.