Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАНЬКОЎ Аляксандр Ісакавіч
[1910 – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам СШ ў мяст. Расна Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Меў дзве сястры: Яўгенію (н. ў 1923), Вольгу (1928). Арыштаваны 28.3.1933. Абвінавачваўся як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі”. Вызвалены з залікам тэрміна папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным БССР 24.8.1956. Групавая справа І. і інш. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.