Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІАСЯЛЕВІЧ Гірш Сролевіч
[1915, Мінcк – ?]. З мяшчанскай сям’і. Удзельнік 2-й сусветнай вайны, узнагароджаны медалём “За боевые заслуги”. Падчас арышту працаваў трэнерам Спартыўнага таварыства “Чырвоны сцяг” у Мінску. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 11.12.1958. Асуджаны 29.4.1959 МДБ за “антысавецкую прапаганду” да 6 месяцаў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.12.1964 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа І. і інш. № 19121-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.