Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАЙЦ Іосіф Іванавіч 

ЗАЙЦ Іосіф Іванавіч

[1890, Невель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Пскоўскай вобл., Расія – 31.10.1938, Віцебск (?), турма НКВД], муж Антаніны Зайц-Ледаховіч. З мяшчанскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у Віцебску. Арыштаваны 8.7.1938. Асуджаны 11.10.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” і за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Групавая справа сям’і З. і інш. № 8157-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".