Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖЫЛОЎНІК Васіль Іосіфавіч 

ЖЫЛОЎНІК Васіль Іосіфавіч

[1891, в. Палавінны Лог Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.12.1944. Асуджаны 27.5.1946 МДБ як “памагаты немцаў” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.8.1992 пракурорам Магілёўскай в вобл. Асабовая справа Ж. № 14988 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".