Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖУКОЎСКІ Барыс Фёдаравіч
[1888, в. Сцёхава Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. – 10.11.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі няпоўнай СШ в. Расна Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 8.10.1937. Асуджаны тройкай НКВД 26.10.1937 як “член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.6.1965. Асабовая справа Ж. № 13144-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.