Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖУК Вадзім Сцяпанавіч
[1902, Варшава – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Мінскага чыгуначнага вучылішча. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Асаавіяхімаўская, д. 34, кв. 1. Асуджаны 30.6.1945 асобай нарадай пры МДБ за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйным уладамі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 15.6.1995. Асабовая справа Ж. № 36375-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.