Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЕСМАНОВІЧ Аляксандр Вікенцевіч
[1920, в. Ракуцёўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Выверы Маладзечанскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 18.11.1944. Асуджаны 1.9.1945 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 11 месяцаў пазбаўлення волі. Вызвалены 18.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 17.3.1992. Асабовая справа Е. № 32065-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.