Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДЗЕМЯНЮК Цярэнцій Харытонавіч
[1888, в. Буякі Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н – 20.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Чэрыкаўскім ветэрынарным тэхнікуме. Арыштаваны 7.4.1937 у Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Асуджаны 12.11.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.11.1956. Асабовая справа Д. № 8377-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.