Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДЗЕДЗІЧ Францішак Рыгоравіч
[1897 – чэрв. 1941]. З польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў Паставах Віцебскай вобл. Арыштаваны 22.6.1941. Зняволены ў Глыбоцкай турме № 28. Абвінавачваўся як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Расстраляны ў час этапавання падследных на Усход. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 24.8.1992. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.