Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДАЎЖАНКОЎ Іван Гаўрылавіч
[1889, в. Аўсянка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы ў Горках. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.12.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.12.1946 за “дапамогу нямецка-фашысцкім акупацыйным уладам і антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Молатаўскую (Пермскую) вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 26.10.1962. Асабовая справа Д. № 8185-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.