Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДАНЦЫТ (ДАНЦЫГ) Вольга Аляксандраўна
[14.4.1910, в. Матушова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – 30.4.1938, Віцебск (?), турма НКВД].
З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай віцебскай СШ № 30. Арыштавана 11.1.1938. Асуджана 12.4.1938 тройкай НКВД за “дзейнасць у складзе латышскай контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 25.8.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.