Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАНЕЙКА Юзэфа Іосіфаўна 

ДАНЕЙКА Юзэфа Іосіфаўна

[1909, Масква – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у школах в. Корастава Навагрудскага р-на і в. Мінакі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 26.12.1944. Абвінавачвалася ў “сувязі з нямецкай жандармерыяй”. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 27.11–10.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № п-2533 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".