Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАМБРОЎСКІ Браніслаў Аляксандравіч 

ДАМБРОЎСКІ Браніслаў Аляксандравіч

[1903, в. Бужына Ломжынскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Малая Лапеніца Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 22.11.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Д. № п-9944 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".