Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАЛЕЦКАЯ Вера Герасімаўна 

ДАЛЕЦКАЯ Вера Герасімаўна

[1896, в. Пацкава Мсціс-
лаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала загадчыцай Затонскай школы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Арыштавана 26.7.1929 у в. Далёкая Ніва Чавускага р-на. Асуджана 14.2.1930 паводле пастановы калегіі АДПУ за “ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі” да высылкі ў Паўночны край з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 20.9.1963. Групавая справа Д. і інш. (усяго не менш 20 чалавек) № 8686-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".