Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДАДЗЕЙ Уладзіслаў Іванавіч
[1898, в. Яроўнікі, цяпер Малапольскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Фалькі Бранскага р-на Беластоцкай вобл. (цяпер Польшча). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 24.3.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-12038 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.