Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАВЫДОВІЧ Марыя Антонаўна 

ДАВЫДОВІЧ Марыя Антонаўна

[1891, в. Крашнева Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Працавала настаўніцай у роднай вёсцы. Арыштавана 21.3.1931. Асуджана калегіяй АДПУ 18.8.1931 за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Сібірскі лагер АДПУ. 16.5.1932 уцякла з лагера. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 31.5.1989. Асабовая справа Д. № 24779-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".