Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГУТОЎСКІ Фердынанд Аляксандравіч 

ГУТОЎСКІ Фердынанд Аляксандравіч

[1913, фальварак Рыжмонты Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. – 9.5.1948, ГУЛАГ]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Дзісенскай СШ Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944 на хут. Горкі Шумілінскага (?) р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 12.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за “дапамогу нямецкім акупацыйным уладам” і “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 18.11.1992. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".