Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУТМАН Сямён Бенцыянавіч
[1902, Вербавічы Рэчыцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Нараўлянскі р-н Гомельскай
вобл. – ?]. З яўрэйскай сям’і. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам магілёўскай школы № 14. Арыштаваны 22.8.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай дзейнасці”. Вызвалены і рэабілітаваны УНКВД Магілёўскай вобл. 14.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 3529 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.