Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУРЫНОВІЧ Сцяпан Дзянісавіч
[1898, в. Камень Холмскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам. Быў жанаты. Арыштаваны 29.3.1933 у в. Тупачын Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Вызвалены і рэабілітаваны паводле пастановы АДПУ БССР 29.5.1933. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Г. і інш. № 5680 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.