Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУМІНСКІ Уладзіслаў Станіслававіч
[1905, Кальгушава (?) – ?]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Налібакі тагачаснага Івянецкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 8.10.1940. Асуджаны 12.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “член антысавецкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Вызвалены 3.8.1956 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 10.4.1991. Групавая справа Г. і інш. № 31697-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.