Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРЫШКЕВІЧ Фёдар Андрэевіч 

ГРЫШКЕВІЧ Фёдар Андрэевіч

[1905, в. Шасцілы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар пачатковай школы в. Дзем’янаўцы (цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.7.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 17.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа № п-12033 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".