Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРЫШКЕВІЧ Іван Кандратавіч 

ГРЫШКЕВІЧ Іван Кандратавіч

[1888, в. Бабі Лес Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай
вобл. – 16.5.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў мяст. Смалявічы (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД за “шкодніцтва і антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 9.9.1955. Асабовая справа Г. № 5536-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".