Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРЫГОР’ЕЎ Іван (Іаан) Кліменцевіч
[1878, в. Слюнькоўшчына Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. - ?]. Беларус. З сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1910-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма ў Чавусах, назіральнік Інспекцыі царкоўна-прыходскіх школ Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ. У 1930-я г. працаваў настаўнікам у Мсціслаўі. Арыштаваны 8.2.1938. Абвінавачваўся ў "контррэвалюцыйнай дзейнасці". Вызвалены і рэабілітаваны Мінскім абл. судом 23.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Г. і інш. № 6099 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.