Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРЫБІНСКІ Станіслаў Іванавіч
[1907, в. Лявонавічы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы на хут. Воля-Маршалка (цяпер Мастоўскі р-н). Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.10.1945. Асуджаны 10.1.1946 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі АК” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.5.1972 Вярхоўным Судом БССР Групавая справа Г. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № п-8817 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.