Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРУША Арсень Паўлавіч 

ГРУША Арсень Паўлавіч

[31.12.1884, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – 1.10.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 начальнік паштова-тэлеграфнага аддзяленя ў мяст. Сноў Навагрудскага пав. У 1930-я г. загадчык школы ў в. Цна-Ёдкава Мінскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.4.1938. Асуджаны 26.9.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.12.1958. Асабовая справа Г. № 13539-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".