Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРАДЗІНСКАЯ Лідзія Іванаўна 

ГРАДЗІНСКАЯ Лідзія Іванаўна

[1890, Кіеў – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала загадчыцай дзіцячага дома № 1 у Гродне. Была замужам, гадавала двое сыноў. Арыштавана 29.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.11.1945 як “удзельніца антысавецкай арганізацыі “Русский Комитет” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Зняволена ў турмах Гродна і Оршы. Вызвалена 11.1.1947. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № п-973 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".