Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГОЛУБ Ігнат Лявонавіч
[29.7.1891, в. Шкленск Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – 15.3.1938, Мінск, турма НКВД].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай чыгуначнай школы № 5. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.1.1938 у Мінску па адрасе: Цнянскі зав., д. 25, кв. 1. Асуджаны 23.2.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.7.1958. Асабовая справа Г. № 12160-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.