Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГОЛАС Валянціна Паўлаўна
[1926, в. Залюбічы Нава-
грудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 23.2.1945. Асуджана 21.3.1946 пазасудовым органам НКВД за “здраду радзіме” і як “член антысавецкай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў адзін з лагераў (верагодна, Кітойскі) МДБ Іркуцкай вобл. Вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 13.11.1992. Асабовая справа Г. № 11269-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.