Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГОДЭР Майсей Натанавіч 

ГОДЭР Майсей Натанавіч

[6.3.1891, Мінск – 21.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1922 прыцягваўся да адказнасці за “антысавецкую дзейнасць”. У 1922–24 г. у ссылцы. Вярнуўся ў Беларусь. Выкладаў у Мінскім педагагічным яўрэйскім вучылішчы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 15.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Варашылава, д. 28, кв. 2. Асуджаны 20.12.1937 тройкай НКВД як “былы член партыі меншавікоў, актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнага меншавіцкага падполля” і за “шкодніцкую, падрыўную, тэрарыстычную дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. № 10780-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".