Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГМАХ Марыя Іосіфаўна 

ГМАХ Марыя Іосіфаўна

[1896, Варшава – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў Ваўкавыску Гродзенскай вобл. Была замужам, мела дачку. Арыштавана 19.1.1945. Абвінавачвалася ў правядзенні “антысавецкай агітацыі”. Асуджана не была. Вызвалена 19.11.1945. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № п-724 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".