Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГЛІНСКІ Канстанцін Васілевіч
[1906, в. Прытычана Дзісенскага пав. Віленскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы мяст. Масты Гродзенскай вобл. Арыштаваны 19.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 25.4.1989. Асабовая справа Г. № п-9183 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.