Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГІРОНАК (ГІРАНОК) Мікіта Рыгоравіч
[1892, в. Забалацце Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1930-я г. працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 25.6.1937. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.9.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.