Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГІМЕЛЬШТЭЙН Янкель Вульфавіч 

ГІМЕЛЬШТЭЙН Янкель Вульфавіч

[1902, Шаўлі Ковенскай губ., цяпер Шаўляй, Літва – 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД]. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам 23-й віцебскай яўрэйскай школы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 25.8.1937. Асуджаны 23.10.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.9.1957. Асабовая справа Г. № 6840-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".