Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЦКАЯ Ніна Антонаўна 

ГАЦКАЯ Ніна Антонаўна

[1904, Мінск – ?]. З сям’і службоўца. Мела вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай музыкі ў мінскім дзіцячым доме № 2. Была замужам, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 25.10.1944 у Мінску па адрасе: вул. Кpапоткіна, д. 94, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 30.12.1944 за “контррэвалюцыйную агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 11.11.1957. Групавая справа Г. і інш. № 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".