Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЎРОНСКАЯ Лідзія Уладзіміраўна
[1925, в. Бабаевічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай СШ ў Клецку Мінскай вобл. Арыштавана 1.1.1945. Асуджана 27.3.1946 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалена 7.6.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай Беларусі 30.3.1992. Асабовая справа Г. № 32493-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.