Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАРАЧЫКАЎ Барыс Якаўлевіч
[1901, мяст. Любань Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. –
29.12.1937, Віцебск, турма НКВД]. З яўрэйскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Віцебскай вячэрняй рабочай школы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны тройкай НКВД 7.12.1937 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.2.1958. Групавая справа Г. і інш. № 7802-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.