Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАРАЎСКІ Пётр Пятровіч 

ГАРАЎСКІ Пётр Пятровіч

[10.1.1901, в. Малінаўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. –
25.10.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам школы ў в. Чырвоная Слабада тагачаснага Чэpвеньскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 25.9.1937. Асуджаны 13.10.1937 тройкай НКВД як “агент польскай жандармерыі” і за “антысавецкую агітацыю” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.4.1963. Асабовая справа Г. № 11336-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".