Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАНСЯРОЎСКІ Віктар Іосіфавіч 

ГАНСЯРОЎСКІ Віктар Іосіфавіч

[1894, в. Мядзведзь
Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай
вобл. – ?], лацініст, публіцыст, літаратар, падарожнік. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-х – 1-й палове 1930-х г. выкладаў лацінскую мову ў Навагрудскай беларускай гімназіі. Потым працаваў настаўнікам пачатковай школы ў в. Тулічава (цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.). Арыштаваны 30.8.1940. Асуджаны 17.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Пасля вызвалення вярнуўся ў Навагрудак, дзе і памёр. Рэабілітаваны 21.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-11478 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".