Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАМАЛІЦКІ Яўген Мікалаевіч
[4.9.1884, в. Малыя Жухавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 31. Арыштаваны 28.9.1939 у Мінску па адрасе: 1-й Чыгуначны зав., д. 18, кв. 2. Асуджаны 16.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР, затым Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. Вызвалены 26.2.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 27.6.1958. Асабовая справа Г. № 6233-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.