Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЛЯЙЧУК Пётр Сямёнавіч
[22.1.1900, в. Угнін Седлецкай губ., цяпер Польшча – 28.9.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Працаваў ваенруком фельчарскай школы ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.4.1938. Асуджаны тройкай НКВД 21.9.1938 як “польскі агент” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.4.1957. Асабовая справа Г. № 5502 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.