Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛЬСКАЯ Антаніна Іванаўна 

ГАЛЬСКАЯ Антаніна Іванаўна

[1896, Гродна – ?]. З рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай гродзенскай СШ № 7. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.1.1945. Асуджана 19.5.1945 ваенным трыбуналам войск НКВД Гродзенскай вобл. за “ўдзел у антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 5.6.1992 Гродзенскім абл. судом. Групавая справа Г. і інш. № п-13991 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".