Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛЫНСКІ Іван Сцяпанавіч 

ГАЛЫНСКІ Іван Сцяпанавіч

[1880, в. Мамонаўшчына Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у Сілішчанскім пачатковым народным вучылішчы Себежскага пав. Віцебскай губ. У 1920-я г. працаваў настаўнікам у в. Гараваткі Верхнядзвінскага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 24.10.1929. Асуджаны 3.1.1930 паводле пастановы калегіі АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.7.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".