Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЛУЗА Аляксандр Пятровіч
[1911, в. Новыя Даpогі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаpадаpожскі p-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ на ст. Негаpэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 3.6.1949. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 10.9.1949 як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены і рэабілітаваны цэнтральнай камісіяй па перагляду спраў рэпрэсаваных 13.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 18188-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.