Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЛУБЦОВА Ефрасіння Дзямідаўна
[1919, в. Кругі Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 3.1.1945. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме”. Вызвалена і рэабілітавана следчым аддзелам МДБ Кіраўскай вобл. у перыяд 28.8.–19.9.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 843-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.