Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛУБОВІЧ Яніна Антонаўна 

ГАЛУБОВІЧ Яніна Антонаўна

[1903, Івянец Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 9.10.1944 у Івянцы па адрасе: пл. Базарная, д. 10. Асуджана 19.3.1945 пазасудовым органам НКВД за “шпіянаж на карысць Германіі” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 17.5.1955. Групавая справа Г. і інш. № 9776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".